Місія школы: стварэнне інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя сельскага соцыуму, які забяспечвае якасць, даступнасць, эфектыўнасць сучаснай адукацыі сельскіх школьнікаў
Агульныя звесткі:
Калектыў вучняў:
У школе навучаецца 101 вучань.
Функцыяніруе 11 класаў-камплектаў, 1 група падоўжанага дня, ПКПД
Адміністрацыя:
Дырэктар- Ярмольчык Алена Аляксандраўна.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце - Мелюх Валянціна Аляксееўна.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце – Ільючык Людміла Рыгораўна.
Педагагічны калектыў:
24 настаўнікі: вышэйшая катэгорыя—21 педагог (87,5 %), першая катэгорыя—2 педагогі(8,3%), другая катэгорыя – 1 (4,2%)
Карыстальнікі ІКТ – 20 (83,3%) педагогаў
Адукацыйныя накірункі дзейнасці школы:
- атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі,
- навучанне і выхаванне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця,
- профільнае навучанне ў 10, 11 класах (вывучэнне біялогіі і хіміі, беларускай мовы і матэматыкі на павышаным узроўні);
- прафесійнае навучанне на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- платныя адукацыйныя паслугі па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання.
Арганізаваны факультатыўныя заняткі па напрамках:
прыродазнаўча-матэматычны, гуманітарны, грамадазнаўчы, спартыўны, агульнаразвіваючы, прафарыентацыйны.
Усяго 10, наведваюць 68 (67,3%) вучні
З гісторыі:
Першае ўпамінанне аб дзейнасці царкоўна-прыходскай школы для 30 хлопчыкаў вёскі датуецца 30 студзеня 1888 года. У 1947 годзе быў пабудаваны першы асобны будынак школы на тэрыторыі вёскі. У 1962 быў узведзены новы будынак васьмігадовай школы. Сучасны будынак школы адчыніў свае дзверы для вучняў і настаўнікаў у 1980 годзе.
Вынікі работы школы:
Год
|
%паступлення вы пускікоў у ВНУ
|
сярэдні бал
|
якасць ведаў
|
вынік удзелу ў прадм.алімп.
(раён.эт./ абл.этап)
|
вынік удзелу ў дасл.дзейн.(раён.к./
абл.к.)
|
2016/2017
|
36,7
|
7,7
|
70,8
|
16/0
|
1 (Д2)
|
2017/2018
|
62,5
|
7,7
|
71,5
|
21/0
|
2(Д2, Д3)
|
2018/2019
|
30
|
7,7
|
65,9
|
16/0
|
2(Д1, Д2)
|
2019/2020
|
57,1
|
7,8
|
68,4
|
8/1
|
2(Д3, Д3)
|
2020/2021
|
53,8
|
7,9
|
72,6
|
18/0
|
2(Д2, Д3)
|
У перыяд з 1980 па 2021 год з залатым медалём школу закончылі – 32 выпускнікі, з сярэбраным – 3 выпускнікі.
|
Мэта школы на 2021/2022 навучальны год: стварэнне ўмоў, накіраваных на задавальненне сучасных адукацыйных патрэб удзельнікаў адукацыйнага працэсу, забеспячэнне сацыяльнай і прафесійнай мабільнасці асобы вучня на аснове рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу.
Зыходзячы з мэты вылучаюцца наступныя задачы:
1. павышаць якасць адукацыі праз забеспячэнне сістэмнай дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і профільнага навучання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыю прафесійнай падрыхтоўкі вучняў X-XI класаў у рамках працоўнага навучання, удасканальванне методык выкладання вучэбных прадметаў, актывізацыю работы з адоранымі вучнямі, карэкцыйнай работы са слабапаспяваючымі вучнямі;
2. прадоўжыць работу па павышэнню ўзроўню прафесійных кампетэнцый педагогаў праз актуалізацыю і паглыбленне іх прадметных ведаў, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі, развіццё форм самаадукацыйнай, рэфлексійнай дзейнасці, удзел у метадычных мерапрыемствах, арганізацыю трансляцыі перадавога педагагічнага вопыту ў сродках масавай інфармацыі;
3. забяспечыць бяспечныя ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу і захавання здароўя вучняў праз рэалізацыю прафілактычных мерапрыемстваў;
4. ствараць умовы для паспяховага самаразвіцця і самарэалізацыі асобы дзіцяці сродкамі выхаваўчай прасторы школы праз фарміраванне грамадзянскай і прававой свядомасці вучняў і ажыццяўленне псіхолага-педагагічнага суправаджэння;
5. актывізаваць выхаваўчую дзейнасць сям'і і грамадства з мэтай забеспячэння паспяховай сацыялізацыі вучняў праз павышэнне ўзроўню прафесіяналізму педагогаў у рабоце з сям’ёй у сучасных сацыяльна-эканамічных умовах;
6. умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу школы праз прыцягненне пазабюджэтных сродкаў.
Прагназуемыя вынікі:
дасягненне паказчыкаў навучэнцаў высокага ўзроўню-15%, дастатковага – 35%, нізкага - 0% ад агульнай колькасці навучэнцаў школы,
паступленне ў ВНУ-57,1% (4 вучні з 7), паступленне ў ПТВ-33,3% (4 вучні з 12),
пераможцы другога этапу рэспубліканскай алімпіяды -18 навучэнцаў, трэцяга этапу – 2 навучэнцы;
пераможцы навукова-практычных канферэнцый-3 навучэнцы,
павышэнне катэгорыі педагогамі - 2 педагогі.
Вынікі экзаменаў па завяршэнні навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: высокі ўзровень-28,6% (2 вучні), дастатковы-57,1% (4 вучні),
сярэдні-14,3% (1 вучань),
вынікі экзаменаў па завяршэнні навучання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі: высокі ўзровень-8,3% (1 вучань), дастатковы- 41,7% (5 вучняў),
сярэдні-50% (6 вучняў)
ахоп аб'яднаннямі па інтарэсах-85%,
ахоп спартыўнымі секцыямі-58% ад колькасці вучняў школы ці 85% ад колькасці навучэнцаў 5-11 класаў,
ахоп членствам БРСМ-75% ад колькасці навучэнцаў 9-11 класаў,
асноўная група здароўя-45%.