Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.10.2018

Тыдзень пачатковых класаў

З 8 кастрычніка да 13 кастрычніка ў нашай установе адукацыі праходзіў тыдзень пачатковых класаў пад дэвізам “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца.” На працягу тыдня навучэнцы прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах, прысвечаных малой радзіме.У першы дзень, дэвізам якога быў “Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся”, навучэнцы наведалі школьны краязнаўчы музей і знаёміліся з жыццём продкаў нашай мясцовасці.Тэмай другога дня была “Гульнёвы падворак” З задавальненнем дзеці гулялі як у беларускія народныя гульні так і мясцовыя.эвізам серады быў “Зямля бацькоўская святая…”У гэты дзень у 1 класе праходзіў занятак “Ад калыханкі да казкі”.3 і 4 клас выконвалі праект “Родны край у лічбах”.Чацвёрты дзень праходзіў пад дэвізам “Мая радіма- гэта вёска, і лесу вузкая палоска…”. У гэты дзень была адкрыта выстава дзіцячых малюнкаў і фотаздымкаў “Родныя краявіды”.Цікава і змястоўна прайшлі літаратурныя пасядзелкі “Край мой родны, край прыгожы”, у час якіх вучні чыталі творы сваіх землякоў, вучняў школы пра родную вёску.У пятніцу навучэнцы вывучалі сваю вёску, дзень адпавядаў тэме “Вёска слаўная мая…”.Вучні 1-2 класаў пабывалі на экскурсіі ў Багданаўскім лясніцтве.Вучні 3-4 класаў наведалі малочна-таварную ферму КСУП “Багданаўка”Субота праходзіла пад дэвізам “Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да маці». Навучэнцы прынялі актыўны ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным  Дню маці і падводзілі вынікі тыдня.