Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2021

“Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”

               Тыдзень беларускай мовы і літаратуры – гэта  адна  з форм пазакласнай працы. Ён праводзіцца, каб узмацніць матывацыю да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, культурнай і гістарычнай спадчыны нашай краіны.

              У гэтым навучальным годзе тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе прайшоў  з 15 па 20 лютага пад дэвізам “Размаўляй, пішы, твары па-беларуску”. На працягу шасці дзён вучням усіх узростаў была цудоўная магчымасць дакрануцца да роднага слова, адчуць яго непаўторнасць і мілагучнасць, а  таксама выказаць самыя цёплыя словы пра родную мову ў вершах. Былі арганізаваны выставы і экскурсіі, конкурсы і гульні, віктарыны і акцыі.

              Надзвычай цікавай была экскурсія “Дакрануцца да вытокаў”для шасцікласнікаў.Яна прайшла ў школьным краязнаўчым музеі.

      

       

             Пяцікласнікам была магчымасць пазнаёміцца з народнымі гульнямі.Ім так спадабалася, што гульні “Мурашачка” и “Мароз” працягваліся на  двух перпынках.

               У конкурсе вершаў-чатырохрадкоўяў “Мая родная матчына мова” перамогу атрымалі вучні шостага класа.Іх пранікнёныя радкі, прысвечаныя роднай мове былі самымі шчырымі і душэўнымі:

                            Беражыце мову, беражыце!

                            Як брыльянтам, ёю даражыце!

                            Вывучайце словы вы яе,

                            Бо народу мову Бог дае!

 

              Для вучняў старэйшых класаў былі праведзены”Хвілінкі роднага слова”, акцыя “Перлінкі роднае мовы”,выстава “Яны праславілі Палессе”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа і Івана Шамякіна.

                   

                У суботу для ўсіх вучняў, настаўнікаў, і работнікаў школы правялі акцыю” Жыві, мова!”, прысвечаную Дню роднай мовы. Былі падрыхтаваны буклеты, закладкі з выказваннямі пра мову, з выявамі сімвалаў роднай зямлі.Самым незвычайным было тое, што правялі яе вучні першага класа. Дзяўчынка-беларусачка заходзіла ў кожны кабінет і задавала пытанне: “Ці ведаеце вы, які заўтра дзень?” Практычна ўсе давалі адказ, што гэта Дзень роднай мовы.   Першакласніца ўручала кожнаму буклет і закладку і , канечне ж, гучалі словы пра матчыну мову: 

                                        Мова...

                                        Родная мова

                                        У марах, у песнях, у снах.

                                         Мае ў ёй кожнае слова

                                        Свой колер, і смак, і пах.

   

             Завяршэннем тыдня стаў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.