Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.08.2022

Жнівеньскі форум педагагічных работнікаў Лунінецкага раёна

      26 жніўня ў Багданаўскай сярэдняй школе прайшоў жнівеньскі форум педагагічных работнікаў Лунінецкага раёна. Перад пленарным пасяджэннем вучні школы абаранялі праекты, падрыхтаваныя для інтэрактыўнай выставы «Багданаўка: ад мінулага да сучаснасці», а настаўнікі навучальнай установы правялі майстар-класы і экскурсію па музеі. Удзельнікі жнівеньскага форума падвялі вынікі дзейнасці за мінулы вучэбны год, выявілі існуючыя праблемы, вызначылі асноўныя накірункі развіцця ў 2022/2023 вучэбным годзе.